15.05.2017 / 12:05

Можна смела сказаць: «Такога сталіца яшчэ не бачыла!» — 13 мая ў Мінску прайшоў велапарад з неверагоднай колькасцю ўдзельнікаў і крэатыўным падыходам.

«Viva Ровар» для гараджан стаў сімвалам свабоды і «еўрапейскасці», паведамляе сайт onliner.by.

У суботу, 13 мая, кожны жадаючы мог праехацца на веласіпедзе па праспекце Пераможцаў ад парка Перамогі да «Мінск-Арэны» і назад, не турбуючыся пра тое, што будзе замінаць аўтамабілям ці гарадскому транспарту. Спецыяльна з нагоды правядзення параду рух любога аўтатранспарту на дадзеным участку праезднай часткі і некаторых прылягаючых вуліцах быў абмежаваны з 14.30 да 16.00.

І некаторыя веласіпедысты падыйшлі крэатыўна да ўдзелу ў парадзе, параўвасобіўшыся ў казачных і не толькі герояў.

«Вядома, не можа не радаваць такое відовішча..., — каментуе Зялёнаму парталу суботнюю падзею Павел Гарбуноў з Мінскага роварнага таварыства. — Хацелася б, каб яшчэ больш людзей прымалі ўдзел, прыязджалі ў нейкіх неверагодных вобразах, касцюмах, ператвараючы парад у сапраўдны карнавал і свята».

У цэлым, па словах Паўла, сёлятні велапарад працягвае традыцыю, застаючыся цёплым па сваёй атмасферы, пазітыўным і вясёлым па настроі ўдзельнікаў.

Хаця, на жаль, гэтым разам не абышлося без затрыманняў, пра што паведаміў сайт Наша ніва. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з удзельнікаў параду за нацыянальную сімволіку. Па словах праваабаронца, пра лёс хлопца пакуль інфармацыі ніякай няма.

Супрацоўнікі АМАП затрымліваюць аднаго з удзельнікаў велакарнавала «Viva Ровар». Фота Наша ніва
Супрацоўнікі АМАП затрымліваюць аднаго з удзельнікаў велакарнавала «Viva Ровар». Фота Наша ніва

Автор:
Фотограф:
onliner.by, nn.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость