15.06.2015 / 16:06

Гарадскі цэнтр культуры прыняў у сваіх сценах вольны кірмаш, які зладзіла таварыства "Зялёная сетка" і тэатральная майстэрня "Сляды".

Ахвотныя пазбавіцца ад старых рэчаў экалагічным шляхам маглі зладзіць вольны абмен з усімі ахвотнымі пад энэргічныя сэты сучаснай музыкі. Дзяўчаты ўпрыгожвалі свае пазногці бясплатным манікюрам ад майстроў або расфарбоўвалі рукі тэхнікай мендзі - традыцыйным індыйскім роспісам хною па целе.

На тэрыторыі фрымаркета дзейнічала і мастацкая выстава "400 нанаметраў" у межах якой творцы прэзентавалі карціны ў розных каляровых гамах. Па задумцы стваральнікаў 400 нанаметраў гэта ўсё бачнае нам святло бо чалавечае вока ўспрымае электрамагнітнае выпраменьванне менавіта з даўжынёй хвалі ад 380 да 780 нанаметраў.

Як паказаў фрымаркет аматараў жыць у згодзе з прыродай і не засмечваць яе лішні раз у горадзе хапае, таму арганізатары з надзеяй глядзяць на будучыя вольныя кірмашы.

Автор:
Фотограф:
Марына Драбышэўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость