Тэмпературны слупок на выходных узняўся да 34 градусаў і горад літаральна задыхаўся ад спёкі. Тым часам сіноптыкі абвесцілі памаранчавы ўзровень небяспекі ў сувязі з чаканымі навальніцамі і моцнымі ападкамі па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У Гомелі залева распачалася а чацвёртай гадзіне і ў хуткім часе на вуліцах горада з'явіліся яскравыя вынікі залевы - паваленыя дрэвы і платы, пашкоджанні рэкламных канструкцый, на шматлікіх вуліцах назіраліся коркі праз вялікі ўзровень вады. Людзям даводзілася літаральна пераходзіць дарогі па калена ў вадзе.
На дадзены момант камунальныя службы горада працягваюць працы па ліквідацыі наступстваў залевы.