Яна ўключае шырокі спектр прыродаахоўных мерапрыемстваў, у тым ліку будаўніцтва ачышчальных збудаванняў, мадэрнізацыю і рэканструкцыю дзеючых. Схема ўхвалена Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Зараз яе мае зацвердзіць аблвыканкам і вызначыць аб'ёмы і крыніцы фінансавання, паведамляе vtv.by.
Праект дапаўняе мерапрыемствы абласной праграмы «Чыстая вада», накіраваныя на ахову водных аб'ектаў. Па словах спецыялістаў, асноўныя іх забруджвальнікі — прадпрыемствы жыллёва-камунальнай і сельскай гаспадарак.
Ачышчальныя збудаванні эксплуатуюцца па 30-40 гадоў і маюць вострую патрэбу ў мадэрнізацыі.