На працягу тыдня мастакі з Беларусі, Італіі, Расіі разам з эколагамі, мясцовымі жыхарамі і актывістамі даследвалі, як вада праяўляе сябе не толькі ў прыроднай, але і сацыяльнай, і мастацкай прасторы. Праз паглыбленьне ў лакальны кантэкст, лекцыі і серыю дыскусій удзельнікі аналізавалі такія праблемы, як забруджванне паверхневых і падземных вод у Беларусі, праблемы мікрапластыка, захавання біяразнастайнасці вадаёмаў, рэк і балот, а таксама наш ўплыў на забруджванне Балтыкі і змяненне клімату.
Выступаючы не проста асновай усяго жывога, але таксама неабходным элементам тэхналагічных працэсаў, вада сёння – субстанцыя, без якой немагчыма нават лічбавая рэальнасць (вада актыўна выкарыстоўваецца для вытворчасці энергіі і адводу цяпла ў працы інтэрнэт сэрвісаў).
18 жніўня 2019 года ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" з 12.00 да 21.00 можна будзе пабачыць не толькі праекты ўдзельнікаў пленэру, але таксама самім "паглыбіцца ў ваду".
Праграма аднадзённай выставы ўключае ў сябе:
- Відэа-арт Сяргея Гудзіліна
Саўнд-арт Данілы Акімава
- Інсталяцыі Bazinato, Анастасіі Ганчаровай і Варвары Суднік
- Відэа-перформас Вольгі Маслоўскай
- Фатаграфіі Ягора Войнава
Праграма мерапрыемстваў у межах выставы:
13.00 - Экскурсія па выставе
14.00 - лекцыя "Права на ваду" дырэктара "Цэнтра экалагічных рашэнняў" Яўгена Лабанава.
16.00 - Free drinks
17.00 - Калектыўнае дзеянне "Кіраваная малітва" - Bazinato
18.00 - Перформанс Ігара Корзуна
Удзельнікі пленэра:
Даніл Акімаў, Bazinato, Давідзе Бевелаква, Ягор Войнаў, Анастасія Ганчарова, Cергей Гудзілін, Ігар Корзун, Вольга Маслоўская, Варвара Суднік, Ірына Сухій, Ганна Карпенка, Сафія Садоўская, Ганна Чыстасердава, Вольга Яжова, Алесь Аполак, Андрэй Пахоменка, Алена Танкачова, Наталля Рабава, Анастасія Дарафеева, Юрый Чайкоў, Маша, Аня, Сцёпа, Ілля, Софа, Стэфа, Тора, Рыс, Персік і Чапа.
Партнёры праекта: OO "Экадом", Coalition Clean Baltic, Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"