Ужо ў другі раз у Беларусі пройдзе конкурс малюнкаў "Мой родны лес". Удзел у ім могуць прыняць 12 устаноў адукацыі што першымі зарэгіструюцца анлайн. Рэгістрацыя адкрыта да 20 верасня. Найлепшыя малюнкі ўвойдуць у адмысловы каляндар, які выпусціць Лясны апякунскі савет (FSC) і МГА "Экапартнёрства".
Пасля праходжання рэгістрацыі ўдзельнікі павінны намаляваць творы пра беларускі лес, яго дрэвы ды насельнікаў. Як адзначаюць арганізатары, мэта конкурсу паказаць, наколькі адрозніваецца лес у розных рэгіёнах і краінах.
У кожнай школе журы абярэ найлепшую работу, якая стане ілюстрацыяй для календара. Каляндар на 2016 год з малюнкамі што перамаглі ў конкурсе, будзе надрукаваны і разасланы школам-удзельніцам.
Усе работы ад адной установы адукацыі неабходна адправіць поштай на адрас МГА "Экапартнёрства" з пазнакай "Мой родны лес": 220012, Мінск, вул. Талбухіна 2, пам. 20 (5 паверх).
Не забывайце пазначаць на кожным малюнку прозвішча, імя ўдзельніка.
З усімі пытаннямі наконт удзелу ў конкурсе можна звяртацца да супрацоўніка МГА "Экапартнёрства" Міхаіла Ануфрыева (ma@ecopartnerstvo.by, прац.тэл. 336 01 90).
Конкурс ладзіцца пры падтрымцы Школьнага праекта выкарыстання рэсурсаў і энергіі.
Аб пераможцах мінулага года можна даведацца ў матэрыяле "Чые малюнкі ўвойдуць у каляндар аб беларускім лесе?".