Упершыню званне надавалася за 2017 год. Абаронцамі дзікай прыроды (Nature’s Heroes) былі прызнаныя 22 чалавекі, трое з іх – з Беларусі (падрабязней пра Абаронцаў дзікай прыроды — 2018).
АПБ як нацыянальны партнёр BirdLife International у Беларусі запрашае прапанаваць свайго намінанта. Для гэтага трэба да 3 лістапада 2019 года ўключна запоўніць анлайн-форму.
Хто можа быць намінантам? Групы людзей або асобы, якія адзначыліся выбітнай працай у ахове дзікай прыроды Беларусі на нацыянальным або лакальным узроўні.
“Мы запрашаем не толькі сябраў АПБ, але актывістаў іншых недзяржаўных арганізацый, супрацоўнікаў дзяржаўных прыродаахоўных арганізацый напісаць пра сябе ці пра сваіх калег, якія зрабілі нешта адметнае для аховы дзікай прыроды Беларусі!” – кажа Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ.
Званнем Абаронцаў дзікай прыроды ганаруюць за дасягненні ў маніторынгу біяразнастайнасці, кіраванні ахоўнымі тэрыторыямі, народнай навуцы, далучэнні людзей да аховы прыроды, экалагічнай адукацыі, а таксама за іншыя значныя ўнёскі ў ахову дзікай прыроды. Больш падрабязна патрабаванні адзначаныя ў анлайн-форме.
На фота Аляксандр Вінчэўскі ўручае сертыфікат Абаронцы дзікай прыроды прадстаўніку органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання пасёлка Вопытнага Мінскага раёна Юрыю Філіпаву.