Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі былі Варвара Андрайчук (125 кг), Маша Карабейка (67 кг), Карына Паўловіч (31 кг), Дамініка Завадская (21 кг), Сяргей Сымонік (19 кг), Ірына і Яўгенія Шэпшэлей (25 кг), Раман і Кірыл Яцура (22 кг).
Дзякуй усім, хто не застаўся абыякавым да закліку акцыі, хто разумее, наколькі важна нам быць беражлівымі да ўсяго, што нас акружае, і вучыць гэтаму сваіх дзяцей. Спадзяемся, што і ў наступным годзе ў важнай справе збору макулатуры мы будзем адчуваць разуменне і падтрымку.