
Знакі ўсталявалі на трасе М-8 мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны.
Папярэджваюць пра дзікіх жывёл у Аршанскім раёне на 141-м, 168-м і 176-м кіламетрах.
Нядаўна падобную святлодыёдную таблічку ўсталявалі на трасе М-5 Мінск — Гомель.
Такія знакі аўтаномныя. Яны добра бачныя ў цемры. Гэта асабліва важна ў самы небяспечны час — перад світаннем і ў прыцемках. Пано аснашчаны сонечнай батарэяй з акумулятарам для сілкавання святлодыёдаў.