Ініцыятыва па запуску праграмы сыходзіла ад актывістаў ГА "Верныя сябры". Іх падтрымалі ўлады Мазыра, і такім чынам праблему беспрытульных жывёл зараз будуць вырашаць не забойствам, а стэрылізацыяй.
Па словах старшыні грамадскага аб'яднання Ірыны Невмержыцкай, жывёлы вылаўліваюцца на вуліцы, стэрылізуюцца і прывіваюцца, а затым вяртаюцца на звыклае месца "пражывання". Дзеля таго, каб і службы адлову, і мясцовыя жыхары разумелі, што сабаку можна не асцерагацца - на вушы жывёл будуць вешаць спецыяльную бірку з нумарам, па якой можна будзе даведацца ўсю інфармацыю.
Ірына заклікае ўсіх далучыцца да праграмы і лічыць, што толькі агульнымі намаганнямі можна зменшыць колькасць беспрытульных жывёл на вуліцах горада.
Кошт аперацыі, далейшай вакцынацыі і кліпсавання складае ля 130 тыс. беларускіх рублёў. Па сённяшнім меркам сума зусім невялікая, але гэта дапаможа захаваць жыццё.
Адказаць на ўсе пытанні, а таксама праінфармаваць пра праграму Ірына Невмержыцкая згодна сама па тэлефоне +375 29 738 77 26.