16.02.2017 / 09:02

Аўтары «Паўстанцаў» і «Мовы» прымеркавалі выхад новай настольнай гульні Да міжнароднага Дня роднай мовы. Новая гульня будзе зроблена з дрэва без выкарыстання фарбаў і іншых хімічных матэрыялаў, што дае магчымасць без шкоды гуляць у яе як даролым, так і нават самым маленькім беларусам. За сталом можна сабраць да шасці чалавек, а правілы настолькі прастыя, што засвойваюцца хутчэй чым за хвіліну.

Раней людзі былі ўпэўненыя, што нашая Зямля — плоская, і трымаецца яна на чарапасе, чарапаха стаіць на сланах, а сланы — на трох вялізных кітах. Такое меркаванне ў старажытным грамадстве трымалася вельмі доўга, і нават засталіся тыя людзі, што захавалі яго да цяперашніх дзён. Плоскай светабудове прысвечана мноства мастацкіх твораў: яна ўзгадваецца ў літаратуры, жывапісу, мы глядзім пра край свету ў фільмах, чуем пра трох кітоў у песнях.

Што да сучаснасці, то выраз «тры кіты» разумеецца як аснова чагосьці, база з’яў і рэчаў.

«На Трох Кітах» — гэта назва новай настольнай эка-гульні ад творчага згуртавання «А-чатыры», аўтараў вядомых усім гульняў «Паўстанцы» і «Мова».

Настольная гульня для ўсё сям’і

«Мы самі вырашаем, з чаго ствараецца ўласны Сусвет: з шара альбо плоскага дыска, з сілы прыцяжэння альбо чарапах ды кітоў. Сёння вам давядзецца будаваць свой Сусвет з драўляных дэталяў. Але, адважныя Стваральнікі Сусвету, будзьце ўважлівы: ад стварэння за руйнавання — адзін неасцярожны крок» — гаворыцца ў апісанні гульні.

У настольнай гульні «На трох кітах» гульцам будзе прапанавана пабудаваць і ўтрымаць свой асабісты «сусвет» на аснове трох складнікаў — драўляных слупоў, дыскаў і шайбаў, парадак размяшчэння каторых вызначыць лёс — шасцігранны кубік. Новая гульня будзе зроблена з дрэва без выкарыстання фарбаў і іншых хімічных матэрыялаў, што дае магчымасць без шкоды гуляць у яе як даролым, так і нават самым маленькім беларусам. За сталом можна сабраць да шасці чалавек, а правілы настолькі прастыя, што засвойваюцца хутчэй чым за хвіліну.

Гульня — лепшы падарунак да Дня роднай мовы

«Наша месца на трох кітах!» — радок са знакамітай песні Лявона Вольскага «Тры Чарапахі», што ўжо па праве лічыцца нефармальным гімнам Беларусі. Менавіта з гэтымі словамі мы прапануем сустрэць Дзень роднай мовы. Таму адмыслова да свята і выхада гульні распрацавалі шэраг сувенірнай прадукцыі з рамантычным лозунгам. Гульня ўжо здадзена ў друк, і 21 лютага з’явіцца на паліцах крамаў.

У вас ёсць магчымасць далучыцца на кампаніі і атрымаць гульню па спецыяльным кошце. Кожны зможа паўдзельнічаць у зборы сродкаў на выхад гульні «На трох кітах».

Акрамя самой настолкі вы маеце магчымасць атрымаць цікавыя сувеніры да свята, пачынаючы ад паштоўкі, заканчваючы прыгожым драўляным гадзіннікам.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость