Увесну «ВелоСтарт» будзе працаваць з 10.00 да 19.00 без абеду і выходных. Цэны застануцца на ўзроўні мінулага года. Ровары ўжо даступныя для браніравання на сайце velostart.by і па тэлефоне.
Вярнуць ровар можна будзе ў любую кропку пракату, папярэдне паведаміўшы пра гэта адміністратару.
Як і летась, каля кінатэатраў горада будуць працаваць таксама дзіцячыя пляцоўкі з электрамабілямі і атракцыёнам «Батут».