На сёння ў Гродне завараны 42 смеццяпровады ў 30 дамах. Былі выпадкі, калі па шматлікіх патрабаваннях жыхароў даводзілася разварваць смеццяпровады па вуліцах Горкага, Ажэшкі, Сацыялістычнай, піша "Гродзенская праўда". Збольшага гарадзенцы наракаюць на занадта вялікую адлегласць ад дома да кантэйнерных пляцовак. Старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой запатрабаваў спыніць працы па заварванні смеццяпровадаў, пакуль у горадзе не будуць створаныя нармальныя ўмовы для паасобнага збору смецця.
Что будет, когда заварят все мусоропроводы?
Аднак з цягам часу смеццяпровады давядзецца заварыць, кажа генеральны дырэктар "Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі" Алег Дабравольскі:
- У Гродне распрацавана праграма паэтапнага закрацця смеццяпровадаў на 2015-2017 гады. Гэта звязана зтым, што пад Гродна ў 2016 годзе пачне працаваць завод па сартыроўцы смецця. Трэба будзе зачыніць 1897 дзеючых смеццяпровадаў у 652-х шматпавярховых дамах. Для арганізацыі збору цвёрдых бытавых адкідаў спатрэбіцца абсталяваць 212 кантэйнерных пляцовак. Аднак не паўсюль ёсць умовы для іх размяшчэння з выкананнем санітарных нормаў. У першую чаргу гэта тычыцца старых спальных раёнаў. К 2016 году за кошт эканоміі сродкаў ад будаўніцтва завода па сартыроўцы смецця, а гэта каля 12 мільёнаў даляраў, горад разлічвае набыць сучасную тэхніку для вывазу цвёрдых бытавых адкідаў, закупіць аб'ёмныя кантэйнеры.
Напрыклад, у Гомелі смеццяпровады завараны ва ўсіх дамах на 100%.