Увагу дзяжурнай службы МНС прывабілі жаласлівыя гукі, якія даносіліся з боку закінутай фермы. Камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №15 в. Хацетава Іван Казак вырашыў высветліць іх прычыну і аглядзець мясцовасць, паведамляецца на сайце МНС.
Якое ж было здзіўленне выратавальніка, калі на дне закінутага калодзежу ён знайшоў янота. Дзеля вытаравання жывёліны была зроблена драўляная лесвіца, аднак янот не здагадаўся вылезці па ёй сам і да самай раніцы прабыў у яме. З гэтай нагоды было вырашана спусціцца да жывёліны, але каб гарантаваць сваю бяспеку супрацоўнік МНС апрануў "баявое" адзенне, бо ніколі нельга гарантаваць, як павядзе сябе дзікі звер у той ці іншай сітуацыі.
На шчасце, янот адрэагаваў на з'яўленне чалавека вельмі спакойна: дазволіў накінуць на сябе куртку і ўзяць у рукі. Апынуўшыся на паверхні зямлі жывёліна збегла ў лес.