16.12.2014 / 13:12

Вучоныя папярэджваюць пра магчымае масавае выміранне разнастайных форм жыцця, калі знікненне відаў захаваецца на такім жа ўзроўні.

Найбольшую небяспеку для розных відаў прадстаўляе дзейнасць чалавека, вынішчэння пастаяннага асяроддзя іх пражывання, а таксама змяненне клімату, піша сайт Росбалт.

На сённяшні дзень 41% відаў амфібій, 26% млекакормячых і 13% птушак знаходзяцца на мяжы знікнення. Эксперты ААН лічаць, што ў год будуць выміраць ад 0.01% да 0.7% усіх істот на планеце. Пры такіх тэмпах у бліжэйшыя стагоддзі на Зямлі знікне 75% усіх відаў жыцця. І гэта пры тым, што за апошнія 3.5 млрд год ужо вымерла 95% арганічных відаў.

Яшчэ адной праблемай у абароне жывога свету з'яўляецца тое, што пра многія віды вучоныя ведаюць катастрафічна мала.

Автор:
Фотограф:
trasyy.livejournal.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость