16.12.2014 / 19:12

Праект мае на мэце засяродзіць увагу гараджан на тым, як хутка звычайная і звыклася ўпакоўка ператвараецца ў смецце, а таксама падштурхнуць мінчан да шматразовага выкарыстання ўпакоўкі.

Ініцыятары праекту заклікаюць усіх дапамагчы ім пластыкам: прынесці ў "пункты збору" белыя бутэлькі з-пад кефіру і йогурта, бляшанкі з-пад кавы і іншых сыпучых рэчываў, а таксама пластыкавыя "яйкі" ад кіндэр-сюрпрызаў.

Пункты збору:

  • бак "ДК" (вул. Талбухіна, 3)
  • кафэ Buffet (вул. Сурганава, 46)
  • Цэнтр экалагічных рашэнняў (пр-т Машэрава, 9, кб. 111)
  • Галерэч "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37А, прастора паміж кніжнай і сувенірнай крамамі)

У гэтыя выхадныя арганізоўваюцца спецыяльныя майстар-класы для дарослых і дзетак па вырабу забаўных "цацак".

Акрамя гэтага ініцыятары прапаноўваюць упрыгожыць ваш офіс ці вечарыну сваімі незвычайнымі свяцільнікамі. Дарэчы, некалькі вечарын аформленых такім чынам ужо прайшлі ў бары "ДК".

У планах праекту ўпрыгожыць якое-небудзь дрэва ў горадзе да Новага Году светлячкамі.

Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна даведацца ў суполках сацыяльных сетак Facebook i Вконтакте.

 

Па матэрыялам прэс-рэліза

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость