16.12.2014 / 12:12

Арганізацыя падкрэслівае, што ідэя стварэння фонду для добраахвотнай дапамогі сяброўскім краінам выглядае вельмі разумнай.

У Ліме завяршыліся перамовы канферэнцыі ААН па клімату, на якіх павінна было быць падрыхтавана глабальнае пагадненне на перыяд з 2020 году. Пагадненне прыйдзе на змену Кіёцкаму пратаколу і павінна быць прынята ў снежні 2015 года, перадаюць "РІА Навіны".

Па словах кіраўніка праграмы "Клімат і энергетыка" WWF Аляксея Какорына, прагрэс у перамовах ёсць, але вельмі марудны, фінансы выдзяляюцца вялікія, але іх усё роўна недастаткова. Росія, як і Кітай, з'яўляецца дабраахвотным донарам, таму вельмі разумным выглядае ідэя стварэння расійскага зялёнага кліматычнага фонду ў дапамогу насельніцтву, прыродзе і эканоміцы краін, што маюць патрэбу ў падтрымцы і з якімі найбольш цесныя адносіны.

Пра такую ж ініцыятыву ў Ліме заявіў і Кітай, падкрэсліваючы, што ён будзе працаваць у цесным узаемадзеянні з зялёным кліматычным фондам, бюджэт якога на наступныя 4 гады прывышае $10млрд.

Аднак, у Ліме амаль не вялося ніякай гаворкі пра нацыянальныя мэты выкідаў на 2020-2030 гады.

"Усе буйныя краіны працягваюць прытрымлівацца сваіх планаў эканамічнага развіцця, у мінімальнай ступені карэктуючы іх для зніжэння выкілаў", - падкрэсліў Аляксей.

Гэта можа прывесці да таго, што мэты па ўтрыманню глабальнага пацяплення ў межах 1.5-2 градусаў Цэльсія не будуць выкананыя, што прывядзе да дэфіцыту прэснай вады, затапленню аставоў, гарачыні і іншых экстрымальных з'яў.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость