Да 20 лютага VEHA прымае лічбавыя копіі фотаздымкаў з сямейных архіваў, на якіх чалавек узаемадзейнічае з дзікай прыродай. Фота павінны быць зняты на тэрыторыі сучаснай Беларусі, да 1980 года!
Дасылаць іх трэба на электронную скрыню info@veha.by з апісаннем: "Хто? Дзе? Калі? Каму належыць архіў?" Збор заканчваецца 20 лютага.
Усе сабраныя здымкі будуць апублікаваны ў архіве VEHA, а найбольш цікавыя увойдуць у аднайменны альбом.
"Наша праца гэта захаванне візуальнай гісторыі Беларусі і ўключэнне ў гэты працэс кожнага", — пішуць стваральнікі VEHA.