17.02.2020 / 11:02

У 2020 годзе Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс, прысвечаны жанчынам-праваабаронцам. Фатограф Дар’я Сапранецкая працавала з абранай спецыяльным журы праваабаронцай з Беларусі. Ёй стала сябра “Вясны” і экалагічная актывістка Алена Маслюкова.

Фотавыстава «Партрэты сілы», зладжаная Фондам Дамоў правоў чалавека, ушаноўвае восем жанчынаў-праваабаронцаў з Сеткі Дамоў правоў чалавека. Выстава падкрэслівае жыццёва важную ролю, якую жанчыны адыгрываюць на рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўні – ролю ў абароне і прасоўванні правоў чалавека. Фотаздымкі былі зробленыя мясцовымі жанчынамі-фатографамі. Яны паказваюць гісторыі моцных, натхняльных і рашучых праваабаронцаў з Дамоў правоў чалавека па ўсім свеце.

Усе партрэты фотавыставы можна паглядзець тут.

Праваабаронца са Светлагорску Алена Маслюкова змагаецца супраць мясцовага завода бялёнай цэлюлозы, што атручвае навакольнае асяроддзе.

Дар’я Сапранецкая расказала Беларускаму дому правоў чалавека, як яна праз фотапартрэт распавяла гісторыю светлагорскай праваабаронцы.

“Я вельмі радая, што мне даручылі здымаць Алену Маслюкову. Гэта моцны вобраз жанчыны, якая шмат гадоў адна змагаецца з цэлым заводам. Жыць у невялікім горадзе, дзе тваё жыццё – ва ўсіх навідавоку, і выходзіць кожную нядзелю на пратэсты – для гэтага патрэбныя вялікая адвага і моцная грамадзянская пазіцыя свабоднага чалавека. Для Алены гэта мела наступствы: яе прымусілі пакінуць настаўнцкую працу, спрабавалі ачарніць яе рэпутацыю, пісалі абразы, але яна не пакінула праваабарончую дзейнасць і працягвае змагацца за права жыхароў Светлагорска дыхаць чыстым паветрам”, – распавяла фатограф.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость