Шлях

У Мінску з’явіліся нататнікі, зробленыя з чарнавікоў. Свае чарнавікі таксама можна аддаць

Атрымаць нататнік можна, падтрымаўшы праект на Ulej.by. Забраць – праз самавываз у Мінску альбо праз пошту за кошт замоўцы. На момант публікацыі праект на Ulej падтрымаў адзін чалавек. Перадаць свае чарнавікі з офіса, каб яны зрабіліся асновай для новых нататнікаў, можна актывістам, напісаўшы на dadajmocy (слімак) gmail.com.

Незвычайныя нататнікі пачалі друкаваць актывісты ў Мінску дзякуючы падтрымцы фонда #дадаймоцы.

Невялікія, з крафтавай вокладкай і надпісам “Ты можаш!”, на думку аўтараў ідэі, яны сапраўды даказваюць, што кожны можа зрабіць крок да больш экалагічнага жыцця.

З аднаго боку аркуша ёсць месца для запісаў, скетчаў, а з іншага – ужо выкарыстаныя кімсьці іншым старонкі, на якіх можна нават прачытаць нешта цікавае. Таксама можна замовіць унікальны карпаратыўны дызайн.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 17.03.2020

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.