17.04.2019 / 10:04

Вясна – традыцыйны час навядзення парадка пасля зімовай "спячкі", калі раскрываюцца непрыемныя карціны чалавечага стаўлення да наваколля. Паўсюдна раскіданае смецце – тое, што кожны з нас заўважае ў парках, лесапарках і на зялёных зонах, – звыклых месцах адпачынку людзей. Аднак не ўсе ўсведамляюць, што гэтыя адходы здольны "перажыць" не адно пакаленне.

З гэтай нагоды, мінчанка Алена Куімжы вырашыла запусціць чэлендж. З 1 па 30 мая яна заклікае ўсіх неабыякавах выпрацаваць для сябе вельмі простую звычку – прыбіраць і фарміраваць наваколле, якое вам падабаецца.

Так здарылася, што напрыканцы зімы я атрымала спартыўную траўму. Непрыемнай навіной стала прадпісанне дактароў аб выключэнні сябе з любой фізічнай актыўнасці акрамя хадзьбы. Так я пачала няспешна прагульвацца па лесе за сваім домам кожны дзень – і стала заўважаць не толькі выкрутасы паслязімовага ландшафту, але і нашыя з вамі неўміручыя сляды са смецця. Тады мне і прыйшла ідэя – 30 дзён, якраз годных для пабудавання новай нейронная сеткі і фарміравання добрай звычкі ў кожным з нас”, – распавядае стваральніца чэленджу Куімжы Алена.

Фота прадастаўлена гераіняй
Фота прадастаўлена гераіняй

Кожны дзень на працягу 30 дзён апошняга вясенняга месяца, ідучы на прабежку, шпацыр у адзіноце сам на сам з думкамі альбо з дзецьмі, сябрамі, сабакам, дзяўчына прапануе захапіць з сабой пакет для смецця і пальчатку, і вылучыцць колькі хвілін для збору ўсяго, што "муляе" вока: пластык, бутэлькі, шкло, недакуркі, абгорткі і інш.

Для свайго занятку вы можаце абраць пэўнае месца, а можаце прыбірацца там, дзе апынуліся ў гэты час. Адна паднятая абгортка, пустая бутэлька ці цэлы пакет сабранага смецця - рабіце фотаздымакі на ваш густ з гэтым “дабром” і змясціце яго пад хэштэгам #30daystrashaway у свае сацсеткі ці тэматычныя суполкі Facebook, Вконтакте, Instagram, Telegram. Распаўсюджвайце ідэю чэленджа!

Вашыя натхняльныя рэпартажы trash-дзён могуць быць у рэжыме таймлэпс, у фармаце відэа, фотаздымкаў “да” і “пасля” прыборкі. Выдумляйце да іх незвычайныя надпісы – прастору для прыдумак хоць адбаўляй .

Дзеля чаго запускаееца гэты чэлендж? Зразумела, для чысціні наваколля, выхавання персанальнай неабыякавасці ў кожным з нас, недапушчэння глабальных экалагічных праблем і прыцягнення ўвагі да іх, для стварэння суполкі неабыякавых асоб, бо разам заўсёды весялей і натхнённей – але не толькі! Чаму б беларусам і беларускам не стаць першастваральнікамі сусветнавядомага руху, які будзе адбывацца кожны год у кожнай краіне сусвету? Усё ў свеце магчыма і пачынаецца з сябе.

Далучайцеся! Унікальны хэштэг мерапрыемства #30daystrashaway.

У дадатак вы можаце скарыстоўваць яшчэ такія тэгі: #30daystrashoff2019 #30daystrashoffminsk #30daystrashoffbelarus #ploggingbelarus і іншыя.

Автор:
Фотограф:
Зялёны партал
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость