17.06.2016 / 13:06

15 чэрвеня ў доме культуры аграгарадка Палачаны (Маладзечанскі раён) прайшоў сход жыхароў на тэму будаўніцтва свінакомплексу на сто тысяч галоў.

Сабраў людзей Маладзечанскі райвыканкам з нагоды звароту палачанаў у Адміністрацыю прэзідэнта аб спыненні будаўніцтва гэтага аб’екта. Вышэйшая адміністрацыя спусціла скаргу людзей да ніжэйшай, раённай, піша «Наша Ніва».

Палачане сабралі больш за паўтысячы подпісаў, дружна выступілі супраць планаў размясціць свінарнік у ваколіцах.

Зала сабралася поўная, людзі былі настроены вельмі рашуча.

Галоўныя пытанні: што будзе з грунтовымі водамі, глебай, чым будуць дыхаць людзі, што будзе з асабістым падвор’ем, чаму ўлада не хоча аднесьці аб’ект у больш аддаленае месца?

Праекціроўшчык — ізраільская кампанія, інвестар — кампанія «Вялес-Міт» і дзяржаўная экалагічная экспертыза пераконвалі людзей, што ўсё будзе «ў шакаладзе» і насельніцтву няма чаго баяцца.

Раённая ўлада ў асобе Маладзечанскага райвыканкама заняла бок прыватнай камерцыйнай структуры. Людзі абураліся. І не адзін раз з залы гучала пытанне: «Што ж такога павінны зрабіць жыхары Палачанаў, каб гэта пытанне было вырашана на карысць палачанаў?» Адказу на гэтае пытанне яны так і не атрымалі.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость