На цэнтральнай плошчы горада сустрэліся аматары мёду, пчаляры і госці свяіншых зацікаўленых асобаў, перадае racyja.com.
Падчас адкрыцця свята кіраўнік раёна Алег Морхат зазначыў, што на Глыбоччыне ўдалося захаваць пчалярства нават у сяльгасгаспадарках. Зараз там налічваецца каля 2000 пчоласем’яў. Да таго ж ёсць і шмат прыватнікаў, якія разводзяць пчол.
Найлепшым пчалярам Глыбоччыны на ўрачыстасці былі ўручаныя падзякі за іх шматгадовую працу. Па словах Антона Ясюковіча, які мае стаж працы пчаляром 25 год і на дадзены момант даглядае 114 пчаліных сем’яў, цяпер праца пчаляра прыносіць больш задавальнення, чым прыбытку.
– Працаваць трэба вельмі шмат, асабліва летам. Практычна няма вольнага часу. Зімой крыху лягчэй, але тады трэба і вуллі рамантаваць, і рамкі, і воск тапіць. У гэтым годзе толькі трэцюю частку ад мінулагодняга мёда адкачалі. Ліпень быў халодны, а ў нас асноўны мёдазбор ідзе, калі цвітуць кветкі, – кажа ён.
У межах свята прайшоў мядовы кірмаш, выстава-дэгустацыя мёду, продаж зёлак і прыладаў для пчалярства.