Амаль увесь выступ музыкі гралі танцы. Зеленаборцы аказаліся абазнанымі ў сярэднявечнай і беларускай харэаграфіі, а тыя, хто не ведалі, надзвычай лёгка вучылі рухі і далучаліся.

Утварыўся аграмадны карагод, разынку якому надаваў бел-чырвона-белы парасон аднаго з удзельнікаў. На свяце прысутнічала міліцыя – супрацоўнікі Бараўлянскага РАУС. Праводзіць свята не заміналі.

Пасля Зялёнага Бора гурт “Стары Ольса” накіраваўся з канцэртам у мікрараён Лябяжы. Насычаны вечар для ўсіх!

