17.11.2014 / 16:11

Прамысловыя прадпрыемствы Полацкага рэгіёну зрабілі самы значны ўнёсак у мерапрыемствы па ачыстцы вады і атмасфернага паветра.

Шэраг прадпрыемтсваў правялі рэканструкцыю сваіх сістэм, паведамляе "СБ Беларусь Сегодня".

Напрыклад, "Нафтан" пачалі рэканструкцыю сістэм вяртання факельных газаў і вузел абаротнага водазабеспячэння, таксама замяняюць састарэлыя клапаны рэзервуараў, што прызначаны для захавання дызпаліва і будуюць устаноўку ўтылізацыі серавадарода. На СТАА "ЛЛК-Нафтан" усталяваны новы газаачышчальны апарат. На прадпрыемстве "Полацк-Шкловалакно" завяршылі рэканструкцыю шклаварнай печкі, гэта знізіла выкіды ў атмасферу на 5%. Вядуцца наладачныя работы на лакальных водаачыстных збудаваннях.

Акрамя гэтага ліквідаваны 4 крыніцы выкідаў забруджваючых рэчываў на "Полацквалакне" і ў полацкім аўтобусным парку №6. А да канца наступнага года ААТ "Тэхналіт Полацк" намераны вывесці ліцейную вытворчасць з цэнтра горада.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость