Выстава адкрываецца ў Музеі прыроды і экалогіі (Мінск, вул. К.Маркса, 12) 18 лістапада ў 14.00.
На працягу года ў межах кампаніі праходзілі мастацкія і літаратурны конкурсы, а таксама конкурс на найлепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю. На конкурс даслалі звыш за 500 малюнкаў. Журы ацэньвалі не толькі мастацкае выкананне і арыгінальнасць ідэі, а таксама адпаведнасць біялагічным фактам з жыцця вушатай савы.
На цырымоніі адкрыцця выставы ўсе ўдзельнікі атрымаюць прызы. Выстава будзе працаваць да 1 снежня.
АПБ публікуе працы пераможцаў.
Найлепшы малюнак
Узроставая катэгорыя ад 1 да 10 год
1 месца: Улляна Пералайка, 9 год, ДУА «Гімназія №10 г. Гродна»
1 месца: Эліна Сацук, 8 год, ДУА «СШ №12 г.Барысава»
2 месца: Вета Семашка, 8 год, ЦДАДіМ «Ветразь», г. Мінск
3 месца: Елізавета Дзякава, ДУА «ПДіМ «Золак» г. Мінска»
Узроставая катэгорыя ад 11 да 18 год
1 месца: Паліна Белая, 15 год, ДУА «Гімназія №1 г.Слуцка»
2 месца: Анастасія Саўкова, 17 год, ДУА «Гімназія №3 г.Барысава»
2 месца: Аліса Гулеўская, 13 год, г.Гродна
3 месца: Аліна Кавалеўская, ДУА «Гімназія №19 г.Мінска»
3 месца: Аляксей Кандыбовіч, 12 год, ДУА «Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці»
Спецпрыз «За глыбокі сэнс» – Кацярына Парфянюк, 16 год, ДУА «СШ №13 г.Слуцка»
Конкурс вырабаў з прыродных матэрыялаў па фотаздымках «Вушатая сава – усім птушкам галава»
1 месца: сябры клуба «Крылаты дазор» г.Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка
1 месца: Вікторыя Свецік, 15 год, г.Віцебск
2 месца: Марыя Захарчанка, 8 год, ДУА «СШ №14 г.Мазыра»
3 месца: Андрэй Гельман, ДУА «Бельская базавая школа Мазырскага раёна»
У складзе журы конкурса для розных намінацый выступілі:
- Ганна Трафімчук, намеснік дырэктара па развіцці АПБ
- Павел Пінчук, спецыяліст АПБ па захаванні відаў
- Алесь Благій (KONTRA), стрыт-арт мастак, заснавальнік і мастак TAKTAK art studio
- Руслан Шайкін, сябра Цэнтральнага Савета АПБ
- Вікторыя Церашонак, прэс-служба АПБ
- Алена Шандрак, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
- Андрэй Барадзін, філолаг-германіст.