18.04.2019 / 19:04

Бутэлькі, вопратка, дзіцячыя цацкі... Амаль дзве гадзіны невялікая каманда Зялёнай сеткі, Зялёнага парталу і ініцыятывы "Зялёны дазор" прыбіралі смецце ў лесапарку недалёка ад метро "Спартыўная".

Вынік - дзясятак мяхоў і заклік прыняць удзел у чэленджы, які запусціла "Ахова птушак Бацькаўшчыны", дзеля прыцягнення ўвагі людзей да праблемы забруджвання запаведных мясцінаў. Такіх, напрыклад, як Альманскі заказнік.

Цікава даведацца, каму мы кінулі выклік? Глядзіце наша відэа.

Дарэчы прыняць удзел у чэленды можа любы жадаючы. Для гэтага можна ўбраць смецце нават у сваім доме, шафе, на падворку і апублікаваць здымкі "да" і "пасля" у сацыяльных сетках з хэштэгам #TrashTagOlmany. Ну і, натуральна, можна кінуць выклік сваім сябрам і знаёмым.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость