18.04.2019 / 15:04

Суботнік пройдзе пад кіраўніцтвам лясніка з Навабеліцкага лясніцтва. 

"У гэтым годзе гэта наша першая акцыя па прыборцы смецця і прывядзенні ў парадак нашых ваколіц, - адзначае кіраўнік урбаністычнай ініцыятывы "Smart Homel" Яўген Меркіс. — Мы вырашылі пачаць з прыборкі смецця на тэрыторыі Навабеліцкага лясніцтва ў гэты раз, дзе раней заўважылі шмат адкідаў. Але ў адмысловай анкеце, куды маглі запісацца ахвотныя дапамагчы нам, людзі адзначалі і іншыя месцы, якія б хацелі прыбраць сумесна з іншымі. Мы перакананыя, што разам зробім наш горад ды прылеглыя да яго тэрыторыі больш чыстымі!"

Далучыцца да прыборкі можа любы жадаючы. Да гэтага дастаткова прыйсці ў 10 гадзін раніцы 20 красавіка да ўвахода на стадыён па вул. Ленінградскай, 39А. 

Пажадана мець з сабою рабочыя пальчатыкі, мяхі для смецця і добры настрой.

Акрамя таго арганізатары раюць зручна апрануцца і на ўсялякі выпадак захапіць з дому рэпеленты.

У сацыяльнай сетцы  Ўкантакце створаная адмысловая старонка падзеі.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость