— Дрэвы вырубаліся на могілках Полацка і Полацкага раёна, — паведаміла намеснік старшыні Полацкага міжраённага камітэта дзяржкантролю Таццяна Хітрова. — Невядома таксама, куды падзелі драўніну — болей за 310 м3. З улікам таго, што прадпрыемства паводле свайго профілю працуе ў тым ліку з драўнінай, а ацяпленне яго памяшканняў ажыццяўляецца ўласнай кацельнай на дровах, гэты факт выклікае шмат пытанняў.
Вырубка дрэў можа ажыццяўляцца толькі з дазволу выканаўчых і распарадчых органаў. Па такі дазвол прадпрыемства не звярталася. Праверка яшчэ не завершана, таму назва юрыдычнай асобы не паведамляецца.