18.08.2017 / 17:08

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" рыхтуе зварот у Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і ГУУС горада Брэста з патрабаваннем пазбегнуць у будучым выпадкаў жорсткага абыходжанняз жывёламі на выступленні сілавікоў.

Такім чынам громкая гісторыя на шоў ВДВ у Брэсце набыла працяг.

Як паведамляе АПБ на сваім сайце, да іх, як да буйнейшай прыродаахоўнай арганізацыі ў Беларусі, пачалі звяртацца грамадзяне з просьбай разабрацца ў выпадку жорсткага абыходжання з жывёламі на паказальным выступленні дэсантнікаў, пакараць віноўных і паспрыяць, каб у будучым сітуацыя не паўтаралася.

 

Згодна з беларусім заканадаўствам, звароты юрыдычных і фізічных асоб разглядаюцца сур'ёзна. Таму кожны неабыякавы чалавек  можа сам звярнуцца ў Міністэрства  абароны краіны і ГУУС па горадзе Брэсце, напісаць зварот і выказаць сваю нязгоду.

 

У грамадскай арганізацыі лічаць важным як мага шырэй паведаміць пра выпадак і патрабаваць пакарання віноўных. Асабліва з улікам, што выступленне, на якім сілавікі разрывалі жывых жаб і вужоў, адбывалася на вачах у дзяцей. Не выключаны паўторныя выпадкі падобных шоў, якія будуць абгрунтоўвацца тым, што "ім было можна".

Акрамя гэтага, у папярэднія гады ВДВ дэманстравалі свае ўменні і навыкі цалкам іншымі спосабамі: ляжалі на цвіках, разбівалі рукамі і галовамі цэглу і шыфер.

 

Даведка: з пункту гледжання закона такое "шоў" патрапляе пад артыкул 339/1 "Жорсткае абыходжанне з жывёламі":

  • жорскае абыходжанне з жывёламі, што прывяло да яго гібелі ці калецтва, было здзейснена з хуліганскага,  карыснага ці іншага намеру альбо ў прысутнасці заведама малалетняга, - караецца грамадскімі работамі, альбо штрафам, альбо папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам.
  • тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна або групай асоб, - караецца арыштам, альбо абмежаваннем свабоды на тэрмін да аднаго года, альбо пазбаўленнем свабоды на той жа тэрмін.
Автор:
Фотограф:
www.bezva.info
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость