18.08.2020 / 13:08

Сярод падпісантаў і таварыства "Зялёная сетка".

Фота - Вадзім Заміроўскі, Tut.by

У звароце яны заклікаюць улады прызнаць выбары несапраўднымі, спыніць гвалт і вызваліць затрыманых мірных пратэстоўцаў, а таксама распачаць перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі.

Зварот падпісалі Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”, Міжнародная НДА “Еўрабеларусь”, Грамадскае аб’яднанне “Мінскае роварнае таварыства”, Праваабарончая арганіазцыя Human Constanta, Мінская урбаністычная платформа, Таварыства “Зялёная сетка”, Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “За вела Брэст”, Брэсцкае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Час Зямлі”, Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў “ВелаГродна”, Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”, Грамадскае аб’яднанне “Экадом”

Далучыцца да звароту могуць некамерцыйныя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і працоўныя калектывы. Падпісацца можна праз запаўненне гугл-формы

Прыкладаем лічбы, якія сведчаць пра гвалт, а таксама тэкст звароту.

 

Чым грамадзяне заплацілі за пратэст

Мінімум два чалавекі загінула падчас пратэстаў у Беларусі 9-13 жніўня, магчыма - пяць ці больш, як паведамляе ў справаздачы грамадская арганізацыя "Звено". Сем - у крытычным стане на 17 жніўня.

347 чалавек прайшлі праз катаванні і / ці сталі пацыентамі лякарняў у выніку пратэстаў у гэтыя ж дні, па падліках міжнароднай ініцыятывы iSANS.

Самі затрыманыя сведчаць, што ў медыцынскай дапамозе патрэбу мела нашмат больш, але многім не давалі магчымасці з'ехаць у лякарню з доктарам. Дагэтуль шмат людзей затрымана, частка з іх знаходзіцца у Мінску на Акрэсціна, дзе ў першыя дні пасля выбараў затрыманых жорстка збівалі, па іх сведчаннях.

Па звестках Мінздрава, якія даў вусна міністр 17 жніўня, ў лякарнях знаходзіцца 158 пацярпелых.

МУС таксама паведамляе пра пацярпелых са свайго боку.

 

Адкрыты зварот некамерцыйных арганізацый, ініцыятыўных груп і працоўных калектываў з нагоды вулічных супрацьстаянняў 

Мінулыя выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, суправаджаліся масавымі парушэннямі правоў грамадзян і не могуць быць прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі. У пануючай палітычнай сітуацыі і сітуацыі вулічных супрацьстаянняў паміж грамадзянамі і органамі аховы парадку, дзеля таго, каб пазбегнуць эскалацыі гвалту, мы, ніжэй падпісаныя, настойліва патрабуем ад беларускіх уладаў:

  • безадкладна спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян, якія выражаюць мірны пратэст;
  • вызваліць усіх затрыманых у ходзе выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў;
  • прызнаць, што выбары не адбыліся праз масавыя парушэнні выбарчага працэсу;
  • пачаць перамовы з пратэстуючымі;
  • спыніць блакіроўкі інтэрнэту.

 

Падпісанты на 18 жніўня - больш за 50 арганізацый

  • Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” Міжнародная НДА “Еўрабеларусь” Грамадскае аб’яднанне “Мінскае роварнае таварыства” Праваабарончая арганіазцыя Human Constanta Мінская урбаністычная платформа Таварыства “Зялёная сетка” Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “За вела Брэст” Брэсцкае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Час Зямлі” Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў “ВелаГродна” Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” Грамадскае аб’яднанне “Экадом” Культурніцка-адукацыйная платформа «Першы крок» г. Мазыр УП “Аданi” Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” Грамадская спартыўная арганізацыя “Беларуская федэрацыя арыентавання” Маладзежнае грамадскае аб’яднанне “Салянка” Цэнтр урбаністыкі і дызайну Грамадзянскі рух Legalize Belarus Установа «Лабараторыя iнавацыйных праектаў» Міжнароднае грамадскае аб’яднанне эколагаў Прыватная сацыяльная ўстанова “Цэнтр развіцця сельскіх ініцыятыў” Віцебская абласная клінічная бальніца Сацыяльна-творчая ўстанова «Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”» ГА “Экаманiторынг” Грамадская арганізацыя “Багна” Яндекс Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, архітэктурны факультэт
  • Сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр ПАРА” Грамадскае аб’яднанне “Падтрымка людзей з цукровым дыябетам” Урбанiстычная iнiцыятыва “Добры горад | Good city” Цэнтр шведскіх даследаванняў ГА ‘Зямельная рэформа’ Сацыяльна-інфармацыйная установа Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ» Беларускі ПЭН-цэнтр Санкт-Пецярбургскі Архітэктурна-Будаўнічы універсітэт Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання Актыуным Быць Файна (арганiзацыя народнай адукацыi) Установка “Цэнтар рэгіянальнага развіцця ГДФ” Грамадзянская iнiцыятыва ЖывiЯкГаспадар Прыватная культурная установа “Спадчына і час” Пошукі старога Гомеля, Майстэрня гарадскіх даследаванняў Жэнская бізнэс-супольнасць “Афіна”, Гомель
  • ГА “Радзіслава” Клуб палітычных ініцыятыў “Альтэрнатыва” Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ” Дзелавы Гомель Грамадскае аб’яднанне “Рэспублiканскi турысцка-спартыўны саюз” Установа па абароне жывёл “АДДАНАСЦЬ СЯБРУ” Фемінісцкая адукацыйная ініцыятыва “Тэндэр на гендэр” “Жывое партнёрства” Установа “Цэнтр па ахове жывелаў “Анiмалекс” ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Установа “Цэнтр экалагiчнага i сацыяльнага развiцця” Сацыяльна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр аматараў жывёл “ЛАВБРЫЛ” Пінскае гарадское дабрачыннае аб’яднанне “Абарона жывёл” Грамадскае аб`яднанне аховы жывел “КiС” Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы Мясцовы фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя” Жыткавіцкая першасная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам»
Автор:
Фотограф:
Вадзім Заміроўскі, Tut.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость