18.11.2014 / 13:11

Мінэканомікі ў чарговы раз падняло пытанне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка, на гэты раз сцвярджаючы, што на тэрыторыі парка не могуць быць размяшчаны "брудныя" вытворчасці.

У сваім сцвярджэнні Міністэрства абапіраецца на тае, што ўся будаўнічая дакументацыя прайшла экспертызы, "уключаючы вельмі строгую экалагічную". Распрацоўшчыкі праекта таксама ўпэўніваюць, што сталіцы не пагражае дым ад прадпрыемстваў, бо згодна Палажэнню ў парку яны будуць V і VI тэхналагічных укладаў, а гэта мяркуе навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскія і вопытна-тэхналагічныя работы.

Аднак, па словах каардынатара юрыдычнай службы таварыства "Зялёная сетка" Марыны Дубінай, казаць пра экалагічную чысціню індустрыяльнага парка не магчыма і на гэта ёсць шэраг прычын:

"Казаць пра тое, што тэхнапарк будзе "чыстым" - гэта ўводзіць у глыбокі зман грамадскасць і закрываць вочы на тыя парушэнні, што былі выяўлены пры правядзенні грамадскай экалагічнай экспертызы дакументацыі Генеральнага плана Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка. У маі 2013 года, калі разглядаўся і абмяркоўваўся Генплан, ні вынікі незалежнай экспертызы не былі разгледжаны, ні пратакол абмеркаванняў не быў складзены ў адпаведнасці з заканадаўствам, таксама былі парушаны тэрміны правядзення дзяржаўнай экспертызы.

Пра якую чысціню індустрыяльнага парка можна казаць, калі пад яго праектаванне былі выдзелены тэрыторыі (уключаючы лясны масіў 4363.0 га), што з'яўляюцца часткай экалагічнай сістэмы і складаючкай часткай зялёнага кліна, які ўваходзіць у завадскі прамысловы раён горада. Тым больш, што лясы адносяцца да першай групы, чые эстэтычныя, культурныя, асяроддзяўтвараючыя, рэсурснаахоўваемыя і абарончыя ўласцівасці значна прывышаюць іх гаспадарчую каштоўнасць, у сувязі з чым знішчэнне ці прамысловае высячэнне нанясуць непапраўную шкоду стану навакольнага асяроддзя.

Тэрыторыя, якую будзе займаць Парк – каштоўная па сваіх прыродных уласцівасцях і прызначэнню для адпачынку горада Мінска, зніжае шум і выкіды ад аэрапорту, забяспечвае некаторыя раёны сталіцы пітной вадой".

Больш падрабязна пазнаёміцца з грамадскай экалагічнай экспертызай праектнай дакументацыі Генеральнага плана Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку можна на сайце ў "Бібліятэцы".

Автор:
Фотограф:
Беларускі Зялёны Партал
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость