18.11.2014 / 15:11

Акрамя ведаў па прадметах, дзеці атрымліваюць і экалагічнае выхаванне.

Крыніца ў вёсцы Жукоўшчына, што ў Дзятлаўскім раёне Гродненскай вобласці, ужо даўно стала для вяскоўцаў нечым большым за звычайны ручаёк, дзе можна папіць смачнай вады. Гэта цэлы сімвал для вучняў мясцовай школы, якія традыцыйна наведваюць яе ў дзень заканчэння школы і загадваюць там жаданні і мары. У той жа час гэта і экалагічны помнік.

Маладыя жыхары вёскі адчуваюць адказнасць за сваю крынічку. З пачатку 90-х у Жукоўшчынскай сярэдняй школе дзейнічае  піянерская арганізацыя "Крынічанцы". Акрамя таго, у рамках сацыяльна-значнага праекта "Крынічка" быў арганізаваны экапатруль "Жыві, крынічка!". Дзеці наводзяць парадак каля крынічкі, прыбіраюць лісце ўвосень, а снег - узімку. Штомесяц школьнікі ладзяць суботнік ля ручайка.

Дарэчы, пробы вады з крыніцы ў верасні ўзяў на аналіз Слонімскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Высветлілася, што вада ўтрымлівае значна менш шкодных рэчываў, чым дапускаецца нормамі. Так,  колькасць нітратаў там складае 30,5 мг/дм3 (супраць дапушчальных 45,0), аміяку і іонаў амонію - 0,33 мг/дм3 (у той час як норма - да 2,0 мг/дм3). Такім чынам, ваду з крынічкі можна піць, ступень яе чысціні адпавядае ўсім санітарным нормам.

Па інфармацыі газеты "Перамога"

Автор:
Фотограф:
diatlovonews.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость