Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у семінары-сустрэчы па вырашэнню канкрэтных экалагічных праблем, якія прадстаўлены ў "Даведніку алгарытмаў "Зялёнага Дазору". Акрамя гэтага можна будзе падрабязна даведацца пра сам рух, якім чынам да яго далучыцца, як працаваць з прыродаахоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і пра станоўчыя прыклады вырашэння экалагічных праблем.
Семінар пройдзе па адрасе вул. Нававіленская, 38 з 19.00 да 21.00. Запісацца на семінар можна па тэлефоне +375 29 7575126 (Юля) ці праз скрынку greendozor@gmail.com.