19.03.2018 / 12:03

Гомельскі Зялёны партал высвятляў, чаму ў цэнтры Гомеля тыднямі не прыбіраюць снежныя завалы. Асноўная прычына — недахоп фінансавання. 

Перасоўвацца па горадзе ў перыяд плюсавых тэмператур становіцца яшчэ той задачай і нават нагадвае нейкую аркаду, калі дзесьці трэба ўтрымаць баланс і не заваліцца, пераскокнуць праз горкі ці роў з вадой ды прабрацца скрозь снег, пясок і соль да запаветнай кропкі на мапе. 

Яўген Меркіс зняў відэа пра безгаспадарлівасць гомельскіх камунальных службаў. У горадзе імкнуцца прыбраць дарогі для аўтамабіляў, а пра пешахадоў забываюць. Так быць не павінна. Як могуць самі гараджане паўплываць на гомельскія ўлады і зрабіць горад чыстым і зручным? Глядзіце відэа.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Ветеринары фиксируют ожоги на лапах у собак. Гомель продолжают солить тоннами

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость