Як паведамляе Facebook-старонка праекту, шосты сезон выратавання рукакрылых выдаўся няпростым. Праект вымушаны быў шукаць іншае памяшканне для працы. У рэште лядоўні для кажаноў усталявалі на тэрыторыі Ліцэя БДУ.
Вось і скончыўся чарговы 6-ты сезон працы “Кажанаполіса”. Сезон атрымаўся няпросты. Усе пачалося з таго, што мы былі вымушаныя шукаць новае памяшканне – вялікі дзякуй Ліцэю БДУ, які ласкава згадзіўся нас прыняць.
Падчас сезона "КажанаПоліс" атрымаў больш за 220 зваротаў з розных куткоў Беларусі, у якіх людзі раіліся са спецыялістамі праекту, як дамапагчы кажанам, якія па розных прычынах не заснулі на зіму.
Агулам да “Кажанаполіса” даехала 165 жывёл, большасць з якіх былі двухколерныя кажаны.
Але былі і іншыя, да прыкладу вялікая калонія рудой вячэрніцы з Салігорску, пра якую раней пісаў Зялёны партал.
"На мінулым тыдні частка кажаноў была выпушчана на нашым традыцыйным месцы на Цнянскім вадасховішчы з удзелам людзей, якія прымалі ўдзел у нашай працы", - паведамляе "КажанаПоліс"
,