19.05.2015 / 12:05

Актывісты Альянсу «Грамадзянская Гарадзеншчына» хочуць прыцягнуць увагу мясцовай улады і жыхароў да праблемы раздзялення смецця і ўтылізацыі адкідаў у гарадскім пасёлку.

Удзельнікі акцыі распаўсюдзілі па паштовых скрынях і раздалі ўлёткі, якія нагадваюць зэльвенцам пра важнасць раздзялення хатніх адкідаў і асноўныя яго прынцыпы ў адмысловых памятках.

«Многія людзі не бачаць сэнсу займацца раздзяленнем смецця, бо перакананыя, што пазней усе гэтыя адкіды трапляюць у адну машыну і на адзін палігон. Але на самой справе нашае смецце трапляе на смеццеперапрацоўчыя заводы, дзе некаторыя рэчы супрацоўнікам прыходзіцца рабіць уручную. Пластык, з якога зробленыя коркі ад ПЭТ-бутэлек у Беларусі не пераапрацоўваецца, таму іх прыходзіцца адкручваць і збіраць асобна, а ўнутры цыгарэтных пачкаў ёсць фальга, якую ад паперы трэба аддзяляць. Разам з арганізацыяй пляцовак для падзелу адкідаў трэба адначасова праводзіць інфармацыйныю кампанію, бо ў іншым выпадку гэтая праграма не прынясе плёну. Нажаль, мясцовыя ўлады не прадумалі такое важнае пачынанне да канца і мы вырашылі дапамагчы», - распавёў каардынатар кампаніі «За чыстую Зэльву» Яўген Скрабутан.

Балючай праблемай для жыхароў Зэльвы застаецца адсутнасць кантэйнераў для агульных адкідаў на пляцоўках побач з бакамі для пластыку, паперы і шкла. Па адмысловым графіку па дварах зэльвенцаў ездзіць смеццевая машына, але не для ўсіх гэты графік зручны. Адначасова ў пасёлку створана адмысловая «паліцыя» з прадстаўнікоў зэльвенскай «вертыкалі», якая палюе з фотаапаратамі і выпісвае штрафы людзям, што па пэўных прычынах не могуць дачакацца прыезду смеццевай машыны, пакідаючы торбы са смеццем на месцы яе прыезду, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость