19.06.2019 / 16:06

Бадай у кожнага з нас на кухні ці ў шафе прытаіўся пакет з пакетамі. Часам адмовіцца ад брэндаванай упакоўкі ты проста не паспяваеш і бадзёра вяртаешся дадому бы рэкламны білборд, моўчкі транслюючы пра ўдалы шопінг.

Аднак у Беларусі з'яўляецца бізнас, які сам пачынае шукаць выйсце з сітуацыі ўтварэння адходаў праз пабочныя рэчы рэалізацыі сваёй прадукцыі. Так, кампанія OZ, што ўключае ў сябе адну з буйнейшых інтэрнэт-крамаў OZ.by і сетку аднайменных рознічных, пачаў заахвочваць сваіх пакупнікоў адмовіцца ад пакета пры набыцці тавара з асартымента.

Як распавялі Зялёнаму парталу ў прэс-службе OZ, кампанія даўно прапрацоўвае ідэю больш экалагічнай упакоўкі і шукае альтэрнатыву пластыкавым пакетам.

"У якасці першага крока мы вырашылі запусціць праект Паштоўка замест пакета. Гэты праект — наша падзяка тым, хто клапоціцца пра наваколле, змяншае колькасць пластыка з сваім жыцці і штуршок для тых, хто пакуль толькі пачынае задумвацца", — падкрэслівае Лізавета Арцуева, PR-спецыялістка кампаніі.

Для атрымання мілай паштоўкі з подпісам "Коцік кажа "Дзякуй!" дастаткова адмовіцца ад пакета пры набыцці тавараў у краме, пры заказе праз сайт OZ.by ці праз дадатак OZ. Акцыя дзейнічае па ўсёй сетцы крамаў.

Каб праект быў больш прыязным для наваколля паштоўкі было вырашына друкаваць на экапаперы. На якасці гэта не адбілася, кажуць у кампаніі, аднак відавочны прыемны бонус.

"Мы не плануем спыняць праект і хочам, каб ён жыў як мага даўжэй. Штомесяц будуць аднаўляцца малюнакі на паштоўках, якія распрацоўвае дызайнерка нашай кампаніі Любоў. Такім чынам мы спадзяемся падтрымліваць інтарэс кліентаў і матываваць іх мінімізаваць колькасць пластыка ў сваім жыцці", — кажа Лізавета.

Праект ужо знайшоў водгук у пакупнікоў крамы, у чым можна ўпэўніцца ў пабліку сацыяльных сетак, дзе людзі дзеляцца не толькі карцінкамі паштовак, але і сваімі каментарамі на гэты конт.

"Мы атрымоўваем вялікую колькасць водгукаў і бачым, што тэма захавання навакольнага асягоддзя важная для нашых кліентаў. Для нас радасна, што людзі падтрымліваюць ініцыятыву кампаніі", — рэзюмуе Лізавета Арцуева.

Автор:
Фотограф:
Прадастаўленыя кампаніяй OZ
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость