У шпіталі будуць дапамагаць параненым мігрыруючым птушкам, асабліва драпежным, якія часта трапляюць у складаныя сытуацыі пад час пералётаў на месцы зімоўкі і назад над тэрыторыяй краіны, паведамляе birdwatch.by.
Ідэя стварыць такія запасы належыць доктару Эладу Сміту, які сабраў першыя 16 порцый крыві. Спецыялісты будуць імкнуцца браць кроў ад усіх птушак, якія трапляюць у шпіталь, каб павялічыць магчымасць выратавання наступнай небаракі таго ж віду.
Дагэтуль назапашаная кроў спатрэбілася параненаму канюху-мышалову, якому яна была пералітая пасля аперацыі. Пасля неабходнай рэабілітацыі птушку выпусцілі на волю.