Пачнем спіс з дзяржаўных велапракатаў. Ад «Гроднааблкінавідэапраката» працуе 5 кропак. Яны размясціліся каля чатырох кінатэатраў і моладзевага цэнтра «Гродна». Ровары там ёсць заўсёды. Пераважна нямецкiя фiрмы LTD. Разам з роварам можна ўзяць і буклет з велатурам.
Цана:
гадзіна — 4 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
суткі — 17 р
Адрас: вул. Паповіча, 3, к-р «Кастрычнік», тэл. 8(033) 900 27 23
вул. Горкага, 49а, к-р «Космас», тэл. 8(033) 33 77 131
пр-т Касманаўтаў, 41, к-р «Усход», тэл. 8(033) 666 51 82
вул. Савецкая, 9, Моладзевы цэнтр «Гродна», тэл. 8(029) 505 16 48
вул. Сацыялістычная, 4, к-р «Чырвоная зорка», тел. 8(0152) 740 064
Час працы: Штодня — 9.00-22.00 Сайт: velostart.by.
Яшчэ адна сетка велапракатаў ужо не першы год ёсць у «Гроднарамбытэхнiцы». Велапракаты дзяржаўныя i ровары там беларускія.
Цана:
гадзiна — 3,58 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
суткi — 14,7 р
месяц — 34,54 р
Адрас: вул. Сацыялістычная, 26, тэл. 8 (0152) 723 175
вул. Горкага, 64, тэл. 8 (0152) 416 782
вул. Суворава, 13, тэл. 8 (0152) 557 999
вул. Урублеўскага, 84, тэл. 8 (0152) 430 236
вул. Пестрака, 2, тэл. 8 (0152) 560 184
вул. Дзяржынскага, 139, тэл. 8 (0152) 417 731
Час працы: ПН-ПТ — 9.00-18.00 (абед 14.00-15.00) СБ — 9.00-17.00 НД — выхадны.
У цэнтры Гродна добры ровар можна ўзяць у пракаце па вуліцы Ажэшкi, які арганізоўвае Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №3. У наяўнасці як ровары для дарослых, так i для самых маленькіх.
Цана:
гадзіна — 4 р
суткі — ад 8 р
Адрас: вул. Ажэшкі, 32, тэл. 74-30-65, 8(029) 787-39-10
Час працы: ПН-ПТ — 9.00-20.00 СБ-НД — выходныя, сайт: grodnosdushor-3.by.
Адзін з лепшых прыватных велапракатаў у горадзе знаходзіцца па адрасе Дзяржынскага 10А, каля 10-й школы. Там можна ўзяць ровар на любы густ і колер, ёсць таксама прычэпы. Ёсць у пракаце і электрасамакаты. Прадугледжаны розныя зніжкі.
Цана:
гадзіна — 5 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
суткі — ад 20 р
Адрас: вул. Дзяржынскага, 10А, тэл. 8(029) 585-20-57
Час працы: ПН — 14.00-23.00 АТ-НД — 9.00-23.00, сайт: sevka.by
Пяць (!) розных велапракатаў знаходзяцца ва ўрочышчы Пышкі. Самы першы з іх знаходзіцца адразу перад стартам на «Сцежку здароўя». Называецца ён «Покатушки». Там ёсць як дарослыя ровары розных фірмаў, так і дзіцячыя.
Цана:
гадзіна — 4 р
Адрас: вул. Фестывальная (Пышкі, Старт «Сцежкі здароўя»)
Час працы: Штодня — 11.00-22.00.
Зусім побач з уваходам на «Сцежку здароўя» стаіць жоўты дом, дзе таксама ёсць пракат пад назвай «ЗОЖик» з добрымi роварамi i спідометрамi.
Цана:
гадзіна — 3.5 р (кожная наступная гадзіна зніжка 0.5 р)
суткі — 14 р
Адрас: вул. Фестывальная, 6
Час працы: ПН-ПТ — 18.00-23.00 СБ-НД — 8.00-23.00.
Яшчэ адзін пракат у Пышках мае Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай. Ён знаходзіцца на тэрыторыi былога лагера «Юныя касманаўты». У наяўнасці ёсць горныя ровары і беларускія Aist’ы.
Цана:
гадзіна — 4 р
суткі — 14 р
Адрас: ур. Пышкi, 13
Час працы: ПН-АЎТ — выходныя СР-НД — 12.00-20.00.
Прыватны велапракат «Вясёлы востраў» знаходзіцца каля танцпляцоўкі ў Пышках. Акрамя ровараў, там ёсць і электрасамакаты.
Цана:
гадзіна — 4 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
Адрас: Пышкі, «Сцежка здароўя»
Час працы: ПН-ПТ — 12.00-20.00 СБ-НД — 11.00-21.00
Побач з «Весёлым востравам» ёсць яшчэ адзін велапракат, але ён без назвы. Знаходзіцца таксама недалёка ад танцпляцоўкі. Ёсць у пракаце i дзіцячыя веласядзеннi.
Цана:
гадзіна — 4 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
Адрас: Пышкi, «Сцежка здароўя»
Час працы: Штодня — 11.00-21.00.
Самыя танныя ровары на пракат у Гродне — на вуліцы Сацыялістычнай. «Еўрапракат» прапануе двухколавы транспарт фірмы «Стэлс» на гадзіны і на суткі.
Цана:
гадзiна — 3 р
суткі — ад 12 р
Адрас: Сацыялістычная, 51А
Час працы: ПН-ПТ — 9.00-18.00 (абед 14.00-15.00) СБ — 10.00-14.00 НД — выхадны, тэлефон: 8 (029) 2869474, сайт: europrokat.by.
Ёсць у Гродне i выязны пракат. Ажыццяўляе яго фірма «Доктар Байк». Акрамя рамонту, фірма займаецца паслугамі па пракаце новых ровараў. Узяць можна таксама крэсла і шлем.
Цана:
суткі — 12 р
2 дні — 23 р
3 дні — 30 р
тыдзень — 65 р
Адрас: doctorbike.by.