19.09.2019 / 10:09

Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат, які рыхтуецца да запуску пасля скасавання дамовы аб будаўніцтве з кітайцамі, дагэтуль не распрацаваў мэтодыкі выканання вымярэння шкодных выкідаў. Гэта вынікае з дакумэнту, копію якога атрымала Свабода.

Мясцовыя жыхары амаль два гады скардзяцца на смурод ад заводу. Кіраўніцтва прадпрыемства запэўнівае, што непрыемныя пахі ня шкодзяць здароўю.

Дакумэнт называецца "Пратакол даручэньняў" намесніка прэм’ер-міністра Ігара Ляшэнкі. У ім шэраг заўваг і распараджэнняў, без выканання якіх завод ня будзе запушчаны. Свае заўвагі аб новым заводзе зрабілі міністэрствы і ведамствы. Напрыклад, МНС дало 27 заўваг. Паводле "Пратакола даручэнняў", Светлагорскі ЦКК цяпер вядзе працу для іх ліквідацыі.

Адзін з пунктаў пратаколу — даручэнне камбінату "да 20 верасьня вызначыць рэальны тэрмін выкананьня работ у распрацоўцы мэтодык выканання вымярэння рэчываў, якія забруджваюць паветра, і прамысловых выкідаў, з улікам правядзення неабходных дадатковых экспэрымэнтальных даследаванняў".

Таксама пратакол даручэнняў змяшчае патрабаванне да кіраўніцтва Светлагорскага ЦКК падаць спіс спэцыялістаў, патрэбных для працы на заводзе; заробак, які можа ім прапанаваць камбінат, і побытавыя ўмовы.

Абяцанні распрацаваць мэтодыкі вымярэння шкодных рэчываў кіраўніцтва камбінату давала неаднаразова. Вымяраць газы, якія даюць смурод, мэтыльмэркаптаны, прыяжджалі з расейскай лябараторыі.

Праект будаўніцтва новай вытворчасці ў Сьветлагорску рэалізуецца з 2010 году. Завод будавалі кітайцы з карпарацыі САМСЕ.

Прадпрыемства павінны былі запусьціць у 2015 годзе. Пуск шмат разоў пераносіўся, а завод скаланалі скандалы — то кітайцы ўсталююць забракаваную кабэльную прадукцыю, то мясцовыя жыхары абурацца смуродам, то частка даху абваліцца.

У жніўні 2019 году кантракт з кітайцамі быў скасаваны, цяпер беларусы мусяць самі давесці да ладу «сьмярдзючы» завод.

Кіраўнік ураду Сяргей Румас абяцае: "Задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы аб уводзе ў эксплуатацыю гэтага заводу ў IV квартале, безумоўна, будзе выкананая".

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость