19.10.2017 / 14:10

Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”  запрашае адказных і крэатыўных мэнэджэраў па сувязях з грамадскасцю прыняць удзел у конкурсе на пасаду PR -мэнэджэра таварыства.

 

Мы чакаем кандыдатаў з досведам працы, разуменнем спецыфікі грамадскай дзейнасці, праактыўнай жыццевай пазіцыяй і, як мінімум, з інтарэсам да экалагічнай тэматыкі.

У абавязкі PR-мэнэджэра ўваходзіць: * распрацоўка і рэлізацыя PR-стратэгіі  і камунікатыўных планаў таварыства.  Доўга і каротка тэрміновае планаванне PR -дзейнасці; * арганізацыя PR -мерапрыемстваў, асвятленне дзейнасці  Зяленай сеткі на нацыянальным узроўні, праца з медыя, мэтавымі аўдыторямі і іншымі суб’ектамі знешняга акружэння Зяленай сеткі; * стварэнне PR -прадукцыі і падрыхтоўка гадавых справаздач і г.д.

Вакансія адчыняецца на палову стаўкі з магчымасцю павелічэння да поўнай з 01.01.2018г. Плануецца, што PR -мэнэджэр прыступіць да сваіх абявязкаў з 23 кастрычніка 2017 года.

Са свайго боку гарантуем: * цікавую і творчую каманду; * разнастайную дапамогу і падтрымку; * паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя; * павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама сфармулявать 3 першыя крокі, якія мусіць зрабіць, прыступіўшы да працы. (Альбо: аргументавана сфармулявать 3 пункты, якія, на ваш погляд, зрабілі б экалагічную грамадскую дзейнасць больш прывабнай і цікавай для беларусаў).

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас greenbelarus@gmail.com

Дэдлайн: 23 кастрычніка

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость