19.12.2016 / 17:12

На ХХІ абласной канферэнцыі навуковых біялагічных аб’яднанняў навучэнцаў, што прайшла ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі, школьнікі атрымалі магчымасць зазірнуць у свет навукі, пазнаёміцца з працамі юных даследчыкаў і падзяліцца сваімі даследаваннямі.

На завочны этап конкурсу было пададзена 74 працы з 58 школ вобласці і 3 з устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. З іх 37 прайшлі адбор і былі запрошаныя да ўдзелу ў другім этапе — абласной канферэнцыі.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў начальнік аддзела выхаваўчай працы ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Валерый Кунашка. Да ўдзельнікаў ён звярнуўся са словамі прывітання і пажадання плённай працы:

«Упэўненасць у тым, што будучыня за ІТ-тэхналогіі, памылковая. Развіццё экалогіі павінна быць на першым месцы ў чалавецтва, бо ад стану навакольнага асяроддзя залежыць жыццё чалавека».

Валерый Кунашка
Валерый Кунашка

— Накірункі даследваняў маюць вельмі шырокі спектр і з цягам часу змяняюцца неістотна. Але можна адзначыць, што больш увагі пачалі надаваць водным экасістэмам, біяіндыкацыі водных і наземных экасістэм. Паменшылася колькасць прац па вывучэнню біяразнастайнасці. Назіраецца павышэнне ўзроўню афармлення пісьмовых прац. Узрасла культура абароны ўдзельнікамі сваіх даследаванняў.

Большасць праектаў, прадстаўленых на каферэнцыі, вызначаліся актуальнасцю і практычнай значнасцю ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі ўстойлівага развіцця Беларусі. Гэты фактар — адзін з прыярытэтных пры ацэнцы даследчых прац, — так пракаментаваў вынікі ХХІ канферэнцыі член журы секцыі «Вада і водныя экасістэмы» Ігар Саладоўнікаў, кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры заалогіі ВДУ ім. П.М. Машэрава.

 Ігар Саладоўнікаў
 Ігар Саладоўнікаў

Згодна з тэмамі даследванняў, працы размеркавалі на тры секцыі:

 

1. «Экалогія ўрбанізаваных тэрыторый, біяіндыкацыя і рэсурсазберажэнне»

 

Журы секцыі — Віталь Аляшкевіч, кандыдат ветэрынарных навук Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Канстанцін Карэлін, загадчык лабараторыяй Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі
Журы секцыі — Віталь Аляшкевіч, кандыдат ветэрынарных навук Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Канстанцін Карэлін, загадчык лабараторыяй Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі

Дыплом першай ступені атрымаў Ілля Шэшукоў з Полацка з праектам «Выраб сонечнага воданагравальніка з пластыкавых бутэлек».

Дыпломам другой і трэцяй ступені адзначаны працы:

  • «Утрыманне іонаў цяжкіх металаў ў глебах Віцебскай вобласці» (Ганна Веташкіна, Дзмітрый Харкевіч, Дуброўна),
  • «Атрыманне эфірных масел з цытрусавых» (Ілля Ладохін, Гарадок),
  • «Комплексы дзённых матылёў схілаў чыгунак у ваколіцах Віцебска» (Анастасія Саладоўнікава, Віцебск),
  • «Уплыў фітанцыдаў на развіццё мікраарганізмаў» (Аляксандр Шуміла, Бешанковічы) і іншыя.

Праца секцыі. Выступае Ганна Веташкіна
Праца секцыі. Выступае Ганна Веташкіна
 

2. «Экалогія раслін і жывёл»

У гэтай секцыі перамаглі Святлана Сушкова і Кірыл Стаякоў з Віцебска з даследаваннем «Згуртаванні глебавага герпетобія даліны ракі Заходняй Дзвіны ў межах усхода Беларускага Паазер’я».

Дыпломы другой і трэцяй ступені атрымалі даследчыя праекты:

  • «Пасадачны матэрыял елкі еўрапейскай ў гадавальніку ДЛГУ “Вцебскі лясгаз” для стварэня лясных культур» (Дар’я Лазоўская, Віцебскі раён),
  • «Не такі страшны клешч, як яго малююць» (Дар’я Сарока, Віцебск),
  • «Пералётныя або зімуючыя?» (Анастасія Буканава, Орша),
  • «Вывучэнне відавога саставу, статусу і колькасці птушак у Оршы і прыгарадзе ў зімовы перыяд» (Яна Белановіч, Орша) і іншыя.

Дар’я Лазоўская
Дар’я Лазоўская

Елізавета Лапавухава
Елізавета Лапавухава

У склад журы секцыі ўвайшлі Георгій Шыбанаў, педагог дадатковай адукацыі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, і Галіна Карпекіна, метадыст сектара біялогіі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі.

 

3. «Вада і водныя экасістэмы»

Дыпломам першай ступені адзначана праца Паліны Сідарчук і Алены Чэгулавай з Расонскага раёна «Уплыў малой электрастанцыі на іхтыяфауну ракі».

Дыпломамі другой і трэцяй ступені —

  • «Вывучэнне стану папуляцыі вадзянога арэха ў азёрах Расонскага раёна» (Ю.С. Трафіменка, Віцебск),
  • «Вывучэнне паказчыкаў якасці вады з калодзежаў і пітной вады з вадаправоду. Ацэнка экалагічнага стану калодзежаў аг. Крынкі» (Елізавета Гарэлышава, Вераніка  Касмацькова, Ліёзненскі раён),
  • «Уплыў крэмніевай вады на працэс прарастання насення і развіццё ўсходаў культурных раслін» (Ацём Серафімаў, Віцебскі раён) і іншыя.

Елізавета Мешчаракова, Ягор Канавалаў
Елізавета Мешчаракова, Ягор Канавалаў

Автор:
Фотограф:
Алёна Лапацкая, pixabay.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость