"Сёння беларускі спажывец не валодае дастатковай інфармацыяй пра ўплыў на здароўе разнастайных хімічных рэчываў, якія ўтрымліваюць звыклыя тавары. Напрыклад, набываючы касметыку, мы яшчэ не звыклі аддаваць перавагу сродкам без утрымання парабенаў ці сурфактантаў, што могуць аказаць негатыўны уплыў на нашу эндакрынную сістэму", - падкрэслівае выканаўчы дырэктар МАА "Экапартнёрства" Аліна Бушмовіч.
Відэаролікі падрыхтаваны ў межах інфармацыйнай кампаніі "Набывай свядома!", якая працуе з 2013 года. У Беларусі кампанію праводзіць грамадская арганізацыя "Экапартнёрства" і Беларускае таварыства абароны спажыўцоў. У 2014 годзе грамадская арганізацыя выпусціла серыю брашур для пакупнікоў з рэкамендацыямі, як выбраць касметыку, бытавую хімію, будаўнічыя матэрыялы і іншыя тавары з найменшым утрыманнем шкодных хімічных рэчываў. Асобным выданнем выйшла брашура "Мільён прычын, каб даведацца пра небяспечныя хімічныя рэчывы".