20.05.2020 / 09:05

Наведвальнікаў з хатнімі жывёламі рады бачыць у новай кавярні «Крепкий Черный». Яна адкрылася ў гандлёвым цэнтры Kazzarma Mall на вуліцы Шчорса, 11а. Установа пазіцыянуе сябе як «Pets friendly».

Уладальнікі кажуць, што для горада гэта новы фармат кавярні. Яны спецыяльна вырашылі адкрыцца ў жылым мікрараёне.

«Цэнтр горада ўжо перанасычаны добрымі кавярнямі і мы выбраліся за рамкі, — адзначае адзін з уласнікаў Аляксей Трэгубаў, які раней працаваў барыста ў „Нашай каве“. — Мы адрозніваемся яшчэ тым, што працуем з веганскі ухілам, а сёння ў Гродне такіх устаноў амаль няма».

Для жывёл ва ўстанове ёсць спецыяльныя міскі. Дызайн кавярні распрацавала каманда, якая працавала над ўстановамі ў цэнтры Гродна: «Наша кава» і «Справа», піша Hrodna.life

 

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость