20.07.2016 / 16:07

Навукоўцы нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» зафіксавалі нетыповы для рэгіёна від земнаводных — балотную чарапаху, узрост якой прыкладна 10 гадоў.

У Беларусі балотная чарапаха аддае перавагу паўднёвым раёнам. Аднак навукоўцы лічаць, што месцы яе знаходжання засталіся і ў паўночных рэгіёнах, дзе гэты від захаваўся з даўніх часоў, паведамляюць vitvesti.by.

Чарапах адносяць да самых старажытных жывёл фаўны. Яны маюць амаль той жа выгляд, як і 200 млн гадоў таму.

У нашай краіне балотная чарапаха з’яўляецца рэдкім відам, занесена ў Чырвоную кнігу і адносіцца да ІІІ катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння.

 

Автор:
Фотограф:
Адкрытыя інтэрнэт-крыніцы
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость