На дадзены момант пяты клас пажарнай небяспекі захоўваецца ў Брэсцкай, часткова ў Гарадзенскай, Мінскай, Магілёўскай ды Гомельскай абласцях.
Нягледзячы на зніжэнне тэмпературы паветра на гэтым тыдні ападкі выпалі не паўсюдна і сітуацыя застаецца складанай. Садзейнічае гэтаму і празмернае высыханне рэчак і вадаёмаў у паўднёвых рэгіёнах краіны, паведамляе БелТА.
Забарона на наведванне лясоў была ўведзена ў Беларусі 7 жніўня. У часы забароны закрываюцца ўсе шлагбаўмы на зваротах у лес з дарогі, усталёўваюцца шыльды з інфармацыяй аб забароне наведвання леса і адказнасці за яго парушэнне. Самастойна адкрываць шлагбаўмы ў лес нельга. Нельга распальваць кастры ў лясах і тарфяніках.
Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае аб адказнасці за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і тарфяніках. У выпадках, калі парушэнне не прывяло да прычынення матэрыяльнага ўрону, то парушальніку будзе пагражаць папярэджанне або штраф у памеры да 25 базавых велічынь (каля Br180 тыс.). Калі дзеянні непажаданых гасцей леса прывядуць да ўчынення шкоды штраф можа ўзрасці да 50 базавых.