20.08.2019 / 15:08

На фота бачна, якім быў сабака, калі прыбіўся ў Даўгінава, і якім стаў пасля сустрэчы з жывадзерамі, піша суполка “Навіны Вілейкі і Вілейшчыны”. Жыццю жывёлы ўжо нічога не пагражае, на лекаванне абвясцілі збор сродкаў.

Доўгую гісторыю аб жорсткасці адных людей і чуллівасці іншых днямі надрукавалі зоаабаронцы-валанцёры з горада Вілейка Мінскай вобласці. Гэта гісторыя аб сабаку, які выпадкова трапіў з пілігрымкай у вёску Даўгінава, ды там і застаўся. Гаспадары так і не знайшліся, але затое за тры тыдні знайшліся людзі, што свідравалі яго косці, а потым папросту вырашылі ўтапіць у вяковай прыбіральні.

Выцягнуць сабаку дапамаглі выратавальнікі, цяпер валанцёры займаюцца лекаваннем, потым будуць шукаць надзейнага гападара. Але аб усім па парадку.

 

“Два злачынцы закінулі ў прыбіральню, у яму з фекаліямі”

Грамадскі актывіст Аляксей Сюдак піша 18 жніўня а 20.40:

– 2 жніўня нам даслалі інфармацыю, што ў мястэчку Даўгінава бегае сабака, які прыйшоў ў вёску разам з будслаўскай пілігрымкай. Мы размяшчалі аб’явы ў інтэрнэце і шукалі новых ці старых гаспадароў.

Учора, 17 жніўня, мне напісала добрая жанчына з Даўгінава Наталля Млечка, што нехта збіў сабаку і ўкінуў яго ў вулічную прыбіральню па вул.Савецкая, 2.

Я адразу патэлефанаваў на 101 вілейскім выратавальнікам. Яны адправілі экіпаж на месца здарэньня. Супрацоўнік МНС Алег і яго калега дасталі сабаку.

Пабачыўшы, што сабака моцна збіты, выратавальнікі даведаліся, што яго збілі два злачынцы і закінулі ў прыбіральню, у яму з фекаліямі. Хлопцы даклалі пра гэта дзяжурнаму Вілейскага аддзела міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Той, у сваю чаргу, паведаміў пра сітуацыю ў Вілейскі РАУС. І дзяжурны міліцыянер адправіў на разбіральніцтва ўчастковага Вадзіма Язінскага.

Імёны злачынцаў мы ведаем. І абавязкова іх паведамім! Толькі дачакаемся афіцыйнага расследвання справы ў міліцыі.

Сёньня з намі звязалася яшчэ адна сумленная жанчына з Даўгінава – Наталля Ярашэвіч. Яна выслала фота сабакі і сказала, што сабака ў жудасным стане, што ў яго раны і лічынкі насякомых на іх.

Вілейскія валанцёры, якія ўвесь час трымалі сітуацыю пад кантролем і праводзілі свае расследванне, прынялі экстраннае рашэнне – забіраць сабаку ў Вілейку і везці яго да ветэрынараў.

Наталля Ярашэвіч і яе сям’я злавілі сабаку і зараз трымаюць яго ў сваім сараі. А валанцёры Вераніка Гайчук, Святлана Волчак і Павал Хаванскі прама зараз, у 20.40 выехалі ў Даўгінава.

Вось такая гісторыя. Працяг будзе. А ў сабакі абавязкова будзе ўсё добра!!!

“Дзякуй Вам!” – кажа Аляксей Сюдак асобна кожнаму са згаданых людзей, валанцёрам, супрацоўнікам міліцыі  і МНС.

 

“Лечение будет продолжительным, пёс истощён”

Працяг гісторыі пра сабаку з Даўгінава піша валанцёрка Вераніка Гайчук:

“Я не знаю, как назвать тех, кто издеваясь над бедолагой, воплощал в жизнь свои самые изощренные садистские фантазии. Судя по ранам, собаку били молотком, сверлили дрелью…

Не буду продолжать... В настоящее время мы нашли передержку собачке: женщина-волонтер, которую можно смело назвать нашим ангелом-спасителем, в 11 вечера приняла в дом пёсика, мы его вымыли, обработали все раны, и теперь он мирно спит после всех мучений.

Завтра везём к ветеринару. Лечение будет продолжительным, пёс истощен, возможны переломы и очень много открытых ран... Мы знаем имена тех, кто это сделал, и будем добиваться правосудия!

Собачку зовём Богданом! Подаренный миру Богом, он будет бороться за свою жизнь, и мы все ему в этом поможем! Держись, милый, ты стал за один вечер таким для нас родным!”

Долгиново, Вилейский район. Иллюстративное фото - sb.by
Долгиново, Вилейский район. Иллюстративное фото - sb.by

 

“Жыццю Багдана нічога не пагражае. Шукаем новых гаспадароў!”

Учора, 19 жніўня, валанцёры завязлі жывёлу ў Маладэчна да ветэрынара, піша Аляксей Сюдак:

“Сабаку паставілі кропельніцу, зрабілі патрэбныя ін’екцыі, апрацавалі раны. Жыццю Багдана нічога не пагражае. Ён зараз на ператрымцы. Бегае па участку. Магчыма, нават зрок на пашкоджаным воку адновіцца.

Сёньня валанцёры набылі шмат лекаў і ежы для нашага гаротніка. Шукаем новых гаспадароў!”

P.S. Калі вы жадаеце дапамагчы небараку і давяраеце валанцёрам – можна напісаць ім наўпрост праз суполку ў Facebook “Навіны Вілейкі і Вілейшчыны” альбо звярнуцца па кантакты ў рэдакцыю Зялёнага партала: greenbelarus.editor@gmail.com.

Фота Багдана з клінікі
Фота Багдана з клінікі

 

Што рабіць, калі вы бачыце жорсткае абыходжанне з жывёлай?

Юрысты ў даведніку “Зялёнага дазора” раяць, спасылаючыся на законы:

1. Вызначце для сябе, што такое жорсткае абыходжанне.

2. Паспрабуйце спыніць катаванне жывёлы – пераканайце катаў спыніць жорсткае абыходжанне. Паведаміце, што за яго / яе дзеянні прадугледжана адміністратыўная альбо крымінальная адказнасць.

3. Калі жорсткае абыходжанне не спынена, сфатаграфуйце або запішыце на відэа тое, што адбываецца.

4. Запішыце імёны і прозвішчы сведак, вазьміце іх кантактныя дадзеныя.

5. Калі жывёла загінула, была катаваная ці знявечаная праз гэта, для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні звярніцеся:

АБО ў органы ўнутраных спраў,

АБО ў Дзяржінспекцыю па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя,

АБО да ўпаўнаважанай асобы мясцовага выканкама.

6. Калі жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго смерць або знявечанне, было здзейснена з хуліганскіх, карыслівых меркаванняў альбо ў прысутнасці дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў, звярніцеся з заявай для распачынання крымінальнай справы ў органы ўнутраных спраў або пракуратуру.

7. У заяве апішыце вядомыя Вам факты, пералічыце сведак і пазначце іх каардынаты, папрасіце правесці праверку і адкрыць у дачыненні да вінаватага крымінальную справу.

8. Забіраць дадому труп жывёлы нельга – гэта можа разглядацца як парушэнне санітарных правіл. Труп можна перадаць у дзяржаўную ветэрынарную службу.

 

Автор:
Фотограф:
З архіва актывістаў
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость