20.09.2023 / 08:09

І стала героем мемаў.

Фота - МНС
Фота - МНС

У Браслаўскім раёне маладое ласяня правалілася ў меліярацыйны канал, глыбінёю каля 2 метраў

Яно не змагло самастойна выбрацца з пасткі і загразла па галаву. МНС паведамляе, што людзі сваечасова прыйшлі жывёле на дапамогу.

Мясцовыя ратаўнікі і прадстаўнікі інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету з дапамогаю палак і вяровак выцягнулі ласяня з дрыгвы.

Жывёла адляжалася і ўцякла ў лес.

Фотаздамкі збянтэжанага ласяня ўразілі карыстальнікаў сеціва, і яны пачалі рабіць з ім розныя мемы.

Мем
Мем

Мем
Мем

Мем
Мем

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость