20.10.2015 / 16:10

Каманда Greenbelarus.info запрашае актыўных і мэтанакіраваных для працы ў рэгіянальнай рэдакцыі сайта. Пазіцыя: рэдактар брэсцкай старонкі Зялёнага партала.

Абавязкі:

  • валоданне інфармацыяй аб экалагічных праблемах і надзённых пытаннях у галіне аховы навакольнага асяроддзя і захавання прыроды ў Брэсцкай вобласці;
  • кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай каманды: наём журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
  • узаемадзеянне з распрацоўшчыкамі сайтаў, дызайнерамі, SEО-спецыялістамі;
  • распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў інтэрнэце і сацсетках;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцый, прэс-брыфінгаў, конкурсаў і г.д.);
  • падрыхтоўка штотыднёвых і штомесячных справаздач.

Патрабаванні:

  • вышэйшая адукацыя (пажадана журналісцкая альбо філалагічная);
  • вопыт працы ў сферы online-камунікацый (больш за два гады на пасадах рэдактара, кантэнт-менеджэра);
  • вопыт працы з аўтарамі і экспертамі;
  • вопыт напісання і літаратурнага рэдагавання тэкстаў любога ўзроўню складанасці;
  • пажаданы, але не абавязковы вопыт адміністравання сайтаў на базе папулярных CMS;
  • валоданне беларускай і рускай мовамі, ангельская мова — пажадана;
  • высокі ўзровень пісьменнасці;
  • гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.

Са свайго боку гарантуем:

  • дружны, творчы калектыў;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў цікавую тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне прафесійнай кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
  • неблагі заробак.

Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыйны ліст дасылайце на электронную скрыню: greenbelarus.editor@gmail.com да 8 лістапада ўключна.

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость